
9-га мая 2025 года ў вёсцы Кісцяні Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці праўшоў штогадовы мітынг у гонар Перамогі Савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Я, як звычайна, прыйшоў з камерай і здымаў гэтае мерапрыемства. К дзесяці гадзінам людзі са сцягамі і вянкамі пачалі збірацца каля будынка сельскага савета. У 10:00 рушылі да помніка салдату, які размешчаны каля сельскай школы.
Дарэчы, клацнуўшы па гэтай спасылцы, вы можаце паглядзець фатаграфіі з гэтага мерапрыемства ==> https://filip.by/2879-2/nggallery/kisteni-2/dzen-peramogi-%d1%9e-2025-godze
Спачатку з прамовай выступіў старшыня сельскага савету Ігар Анцыповіч, а пасля пачалося выступленне мясцовых дзяцей і юнакоў з новай пастаноўкай аб вайне. Было цікава і незвычайна.
Прадстаўленне цягнулася паўтары гадзіны і людзі, якія назіралі за гэтым відовішчам, пазамярзалі, бо надвор’е стаяла хоць і сонечнае, але халоднае – дзьмуў вецер.

На мітынгу прысутнічалі людзі з Кіргізіі. Яны спецыяльна прыехалі ў Кісцяні, бо тут загінуў і пахаваны іх дзед – Айдараліеў Кумушбек.
Пасля заканчэння мітынгу, кіргізы наведалі музей у нашай школе. Супрацоўнікі школы пачаставалі іх смачнай кавай і расказалі аб падзеях аперацыі «Баграціён» – аб тых баях, якія адбываліся на тэрыторыі нашай вёскі ў 1944 годзе.

Госці паведамілі інфармацыю аб сваім гераічным сваяку, пакінулі водгук у кнізе наведвальнікаў, падзякавалі і развіталіся.
А вось і відэа, дзе вы можаце паглядзець, як усё адбывалася ==>