Падарожжа з Мінска ў Харарэ

  Автор:
  Комментариев нет
  842
У аэрапорце Дубай

Увечары 21 мая 2019 года мы ўтрох вылецелі ў Афрыку, у паўднёвую яе частку, у Зімбабвэ. Ляцець трэба было амаль суткі, з двума перасадкамі. Маршрут быў наступны: Мінск ==> Масква ==> Дубай ==> Харарэ. Падарожжа абяцала быць доўгім, таму яшчэ ў аэрапорце ў Мінску мы падзаправіліся каньяком.

Толькі ўзляцеўшы, нейкі сцюард выйшаў у праход самалёта і пачаў махаць рукамі, паказваючы такім чынам правілы тэхнікі бяспекі. Крыху пазней нас пакармілі. Да Масквы дабраліся за 1,5 гадзіны. У маскоўскім аэрапорце «Дамадзедава» у мяне канфіскавалі складаны сцізорык. У свой час мяне ім узнагародзілі за ўдзел у турніры па футболе. Было крыху шкада, але, як казала мая бабуля Марыя: “Клопат”.

Праз тры гадзіны мы пагрузіліся ў “Боінг 777-300 ER” і вылецелі ў бок Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў.

Адразу адчулася розніца паміж авіякампаніямі. У параўнанні з “Emirates” “Белавія” саступае ў плане сэрвісу – неба і зямля паміж імі. Правілы тэхнікі бяспекі падчас палёту дэманструюцца на экранах манітораў, а не сцюардамі. Меню таксама ашаламляльна адрозніваецца ў карысць арабскага авіяперавозчыка.

Паколькі да Дубай шэсць гадзін палёту, то кармілі нас два разы. Першы раз я замовіў бульбу з мясам, салату, сыр, апельсінавы сок і булачку. Акрамя гэтага, каб моцна спаць і не думаць аб тым, што можна адправіцца на той свет, мы папрасілі дабл віскі “Dewar’s”. І так тры разы запар. Пасля паядання я нацягнуў навушнікі на галаву, уключыў свой любімы метал і паспрабаваў адключыцца. Але ў самалёце цяжка нармальна паспаць, таму спаў адрэзкамі.

За другім сталом мы ўжо елі нейкі пудынг, ялавічыну, салат і… зноў віскі. Толькі на гэты раз мы ўжо замовілі “Jack Daniels”. І зноў тры разы па “double whisky”. Было смешна, калі ў трэці раз сцюардэса прынесла віскі, яна спытала: “Вы, выпадкова, не з Расіі?” Для іх незвычайна, калі пасажыры просяць спіртное па некалькі разоў. Мы пасмяяліся і адказалі, што мы не з Расіі, але такія ж алкашы.

Выйшаўшы з самалёта ў Дубай мы былі атакаваны неймавернай задухай. Спякота стаяла невыносная. Добра, што ў аэрапорце было камфортна, – халаднавата. Дубай уразіў мяне сваёй інтэрнацыянальнасцю. Якіх толькі людзей там не было, – з розных кантынентаў, розных нацыянальнасцей.

З Арабскіх Эміратаў мы рушылі на афрыканскі кантынент. Прышпільна было пралятаць над морам. Але, каб не думаць пра магчымыя наступствы аказацца кормам для рыб, мы глядзелі фільмы, слухалі музыку, пілі віскі і так-сяк спалі.

Праз шэсць з паловай гадзін мы прызямліліся ў Лусаку – сталіцы Замбіі. Гэта суседняя з Зімбабвэ краіна. Тут мы з самалёта не выходзілі. Прасядзелі ў ім гадзіну-паўтары. Некаторыя пасажыры выйшлі тут.

Вылецеўшы з Замбіі, праз гадзіну мы былі ўжо ў аэрапорце горада Харарэ – сталіцы Зімбабвэ. На мытным кантролі мы заплацілі па 50 даляраў US, паказаўшы мэтай візіту – турызм. Віза выдавалася на месяц. На выхадзе з аэрапорта нас чакаў мясцовы таксіст. Ён быў ветлівы і ўсмешлівы. Мы селі ў машыну і паехалі ў цэнтр горада да хаты.

Было змярканне, цямнела. Гэта сведчыла аб тым, што ішла ўжо шостая гадзіна вечара. Роўна а шостай стане зусім цёмна, як глыбокай беларускай ноччу.

А ў гэтым відэа вы можаце паглядзець відавочна, як усё адбывалася ==>

Интересная статья? Поделитесь ею с другими!
Оставьте свой комментарий:

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *