Я не мог паверыць, калі пазнаёміўся з імі, што некаторыя з іх валодаюць расейскімі словамі і фразамі. Раней я думаў, што афрыканцы – гэта забітыя, адсталыя людзі. Але, пажыўшы ў Зімбабвэ два месяцы, я зразумеў, што памыляўся.
Вось і мой сябар Самсон мяне здзівіў, калі размаўляючы з ім на англійскай, я пачуў ад яго рускія слоўцы.
Дарэчы сказаць, Самсон і іншыя чорныя сябры прасілі мяне падвучыць іх расейскай… Ну а я, паднацягнуўся крыху іх мясцовай мове, якая называецца “Шона”. Напрыклад, на “шона” фраза “прыгожая дзяўчына” гучыць, як “musikana akanaka”. А калі хочаш сказаць “добрай раніцы”, то трэба вымавіць “mamuka sei”. Добры дзень будзе “maswera sei”, а добры вечар – “maneiru”.