Дзень Перамогі ў вёсцы Кісцяні

  Автор:
  Комментариев нет
  1287
9 мая 2019 года

Гэтыя майскія выхадныя выдаліся доўгімі ў Беларусі, – з 5 па 9 мая. 7 мая – Радаўніца, а 9 мая – Дзень Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Як правіла, уся наша вялікая радня з’язджаецца са ўсёй краіны на Радаўніцу ў вёску Кісцяні, да маёй мамы. Вёска размешчана ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці, у маляўнічым месцы на беразе Дняпра.

Тут пахаваны бабуля Марыя, дзядуля Іван і мой бацька – Уладзімір. Таму ўсе прыязджаюць сюды, каб у аўторак схадзіць на могілкі і ўшанаваць памяць сваіх памерлых сваякоў.

На могілках

У гэтым, 2019 годзе, Дзень Перамогі прыпаў адразу пасля Радаўніцы, таму мы засталіся ў вёсцы, а я прыняў удзел ва ўрачыстым мітынгу, прысвечаным Дню Перамогі ў вайне. Спачатку ад сельсавета да помніка салдату прайшоў “Бессмяротны полк”, вяскоўцы неслі партрэты сваіх памерлых дзядоў і прадзедаў.

Несмяротны полк

Пасля была музычна-тэатральная пастаноўка падзеяў ваеннага часу. Сцэнар такі, што маладыя людзі таньчаць вальс у вёсцы, прызнаюцца ў каханні адзін аднаму, будуюць планы на будучыню. Але пачынаецца вайна, і гэтыя хлопцы і дзяўчаты ўступаюць у партызанскі атрад.

Далей быў паказаны побыт партызан: яны сядзяць каля вогнішча, ядуць, размаўляюць, спяваюць песні… Адну з песень выканаў я. Праспяваў песню Міхаіла Ножкіна «Мы так давно не отдыхали».

Партызаны ля вогнішча

Было цікава. Вяскоўцаў было не надта шмат. Мусіць, таму што ўвесь паказ пачаўся ў 9 гадзін раніцы. Калі б у 10:00… Была заўважана машына з латвійскімі нумарамі, якая праязджала па вёсцы і выпадкова натрапіла на гэтую падзею. Мужчына выйшаў з машыны і да канца глядзеў наш мітынг. Верагодна, ён быў узрушаны.

Каля помніка салдату

Таксама два байкеры, два хлопцы з Мінска прыехалі ў Кісцяні, каб ушанаваць памяць пахаванага тут дзеда. Яны таксама выпадкова прыбылі менавіта ў той час, калі адбываўся наш урачысты мітынг. Ім вельмі спадабалася. Яны здымалі ўсё на тэлефон.

Ускладанне вянкоў

У завяршэнне я, Дзіма Пінькоўскі і Сцяпанавіч (школьны настаўнік музыкі) праспявалі «Дзень Перамогі». Увесь паказ доўжыўся каля гадзіны. Людзі разышліся па хатах. А мы, тыя хто ўдзельнічаў, сабраліся ў клубе. Папілі і паспявалі пад гітару ваенныя песні.

Я і франтавыя медсёстры

Дзякуй дзеду за Перамогу!

А вось тут глядзіце само відэа ==>

Интересная статья? Поделитесь ею с другими!
Оставьте свой комментарий:

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *