Падарожжа з Мінска ў Харарэ

  Автор:
  Комментариев нет
  842
У аэрапорце Дубай

Увечары 21 мая 2019 года мы ўтрох вылецелі ў Афрыку, у паўднёвую яе частку, у Зімбабвэ. Ляцець трэба было амаль суткі, з двума перасадкамі. Маршрут быў наступны: Мінск ==> Масква ==> Дубай ==> Харарэ. Падарожжа абяцала быць доўгім, таму яшчэ ў аэрапорце ў Мінску мы падзаправіліся каньяком.

Толькі ўзляцеўшы, нейкі сцюард выйшаў у праход самалёта і пачаў махаць рукамі, паказваючы такім чынам правілы тэхнікі бяспекі. Крыху пазней нас пакармілі. Да Масквы дабраліся за 1,5 гадзіны. У маскоўскім аэрапорце «Дамадзедава» у мяне канфіскавалі складаны сцізорык. У свой час мяне ім узнагародзілі за ўдзел у турніры па футболе. Было крыху шкада, але, як казала мая бабуля Марыя: “Клопат”.

Читать далее »

Геолагаразведачная экспедыцыя. Працяг…

  Автор:
  2 комментария
  2333
Our team

У мінулым артыкуле я расказаў, як мы праводзілі падрыхтоўчыя мерапрыемствы перад экспедыцыяй на раку Ангва і якім складам прыбылі ў вёску.

На наступны дзень, 23 чэрвеня 2019 года чалавека з мясцовай спецслужбы змяніў чалавек з “ZMDC”, яго звалі Рычард. “ZMDC” – Zimbabwe mining development corporation – дзяржаўная горназдабыўная карпарацыя, якая спецыялізуецца на здабычы карысных выкапняў, у прыватнасці каляровых металаў.

Читать далее »

Геолагаразведачная экспедыцыя

  Автор:
  2 комментария
  1088
Дом у вёсцы

У 2019 годзе наша кампанія здабывала золата ў Зімбабвэ ў раёне горада Мутарэ (Mutare). Справы ішлі ні хістка, ні валка ўжо некалькі месяцаў. І нашы кіраўнікі вырашылі правесці геолагаразведку ў іншым месцы краіны, а менавіта, недалёка ад горада Чынойі (Chinhoyi) у вёсцы, размешчанай у рэчышчы ракі Ангва.

З Мутарэ, які знаходзіцца побач з Мазамбікам, мы пераехалі ў сталіцу Зімбабвэ – Харарэ (Harare). З сабой мы ўзялі неабходнае абсталяванне і матэрыялы для прамывання золата.

Читать далее »

Самсон сячэ па-руску

  Автор:
  Комментариев нет
  1208
Зімбабве 2019

Я не мог паверыць, калі пазнаёміўся з імі, што некаторыя з іх валодаюць расейскімі словамі і фразамі. Раней я думаў, што афрыканцы – гэта забітыя, адсталыя людзі. Але, пажыўшы ў Зімбабвэ два месяцы, я зразумеў, што памыляўся.
Вось і мой сябар Самсон мяне здзівіў, калі размаўляючы з ім на англійскай, я пачуў ад яго рускія слоўцы.

Читать далее »

Афрыканскі нататнік

  Автор:
  Комментариев нет
  1003
На вершине горы

Усім прывітанне!

Воляю лёсу я апынуўся ў Афрыцы, у Зімбабвэ. Краіна прыгожая, людзі добразычлівыя. Ёсць багатыя і бедныя. У асноўным – бедната. Клімат тут шыкоўны. Не горача.

Каля дома ў Харарэ
Читать далее »