10 чэрвеня 2025 года ў Мінску адбыўся футбольны матч паміж зборнымі Беларусі і Расіі. Гульня праходзіла на новым Нацыянальным футбольным стадыёне, які пабудавалі кітайцы і насіла таварыскы характар. 7-га чэрвеня адбылося ўрачыстае адкрыццё гэтага стадыёна. Арэна змяшчае 33,000 гледачоў.
Каля сямі гадзін вечара я прыпаркаваўся паблізу стадыёна і пайшоў шукаць сваіх сяброў – братоў Слюсаравых, якія прыехалі з Рагачова спецыяльна на гэты матч. Ужо на падыходзе да стадыёна было бачна, які ажыятаж выклікае гэтая гульня.
Грамадзяне ўжо даўно не назіралі футбол сваёй зборнай ў Мінску. Шчыра кажучы, многія прыйшлі паглядзець не толькі на футбол, але і на сам стадыён. Збудаванне ўразіла сваім выглядам: грандыёзнае, прыгожае, кампактнае, сучаснае.
За гадзіну да старта матча людзей на пунктах пропуска было не шмат, таму праверку мы прайшлі хутка. Унутры, на здзіўленне расійскіх аматараў футбола, прадавалась піва. Яны сказалі, што ў Ніжнім Ноўгарадзе на стадыёне піва не купіць. Келіх напітка каштаваў 6 рублёў.
Непадалёк я заўважыў былога знакамітага беларускага футбаліста Кутузава Віталія, які самотна назіраў за размінкай гульцоў. Я з Ігарам удвох падыйшлі да яго сфатаграфавацца, бо Віця ў гэты момант стаяў у чарзе за півам.


– Мы з Рагачова, – сказаў Гошык.
– О, дык сёння ў Віктара Міхайлавіча Дзень нараджэння, – адказаў Кутузаў.
– У якога Віктара Міхайлавіча? – спытаў я.
– А у нас адзін Віктар Міхайлавіч, – ухмыльнуўся Кутузаў.
– Ганчарэнка ці хто? – зноў спытаў я.
– Так, – адказаў ён.
І потым ён паправіўся, успомніўшы, што трэнер Ганчарэнка В.М. родам з Хойнік, а не з Рагачова.
Убачыўшы нас, Віцёк з келіхам піва таксама падыйшоў да Кутузава сфатаграфавацца.

Спусціўшыся ўніз к полю, мы заўважылі групу людзей з спартыўнага канала “Матч ТВ”, якія вялі прамы эфір на тэлебачанне. Сярод іх мы пазналі былых футбалістаў: беларуса Сяргея Карніленку і расіяніна Ўладзіслава Радзімава.
Нашыя месцы: 07, 08, 09 размяшчаліся на радзе пад нумарам 39 сектара 418. Квіткі на гэты матч мне даў знаёмы, які працуе ў Беларускай федэрацыі футбола. А ўвогуле цана квіткоў на платформе “Ticketpro” была ад 20 да 40 рублёў.
У 20:00 пачаўся матч. У нашай камандзе быў момант, калі Віталь Лісаковіч мог прабіваць, але змарудзіў і ўпусціў шанец. Расіяне ж забілі тры галы ў першым тайме. Усе мячы забіў нападаючы маскоўскага “Дынама” Яраслаў Гладышаў. Лісаковіча замянілі пасля першага тайма.

У другім тайме наша каманда згуляла больш упэўнена. Былі неблагія моманты забіваць, але адзіны мяч у браму зборнай Расіі забіў абаронца мінскага “Дынама” Вадзім Пігас. Яраслаў Гладышаў забіў яшчэ адзін гол нашай камандзе і зрабіў покер. Гульня скончылася з лікам 1:4 на карысць расіян.
Напрыканцы матча дыктар абвясціў, што на стадыёне прысутнічаюць 27 314 гледачоў. Гэта стала лепшым вынікам для дамашніх сустрэч “белакрылых” з 2012 года. Тады на гульню нацыянальнай каманды са зборнай Іспаніі прыйшлі 28 тысяч чалавек.
А тут вы можаце паглядзець відэа, як усё было ==>




