Вадохрышча 2019

  Автор:
  Комментариев нет
  919
Крещение

19 студзеня ў 2019 годзе выдалася на суботу. Я з сябрамі ездзіў у вёску Лысая гара, што, прыкладна, за 30 км ад Мінска. Акуналіся ў палонку. Надвор’е стаяла выдатнае, усяго толькі каля -5 градусаў марозу.

Умовы былі нармальныя. Салдаты паставілі намёт для перапранання, у якой знаходзілася “печка-буржуйка”. Унутры было цёпла. Яны ж частавалі юшкай і гарбатай.

Калі мы збіраліся з’яжджаць, убачылі Сашу Глеба, – вядомага беларускага футбаліста, які гуляў у ангельскім “Арсенале” і іспанскай “Барселоне”. Цяпер ён гуляе за “БАТЭ”. Сфатаграфаваліся з ім.

Адным словам, было выдатна і цікава.

Оставьте свой комментарий:

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *