
Добра-добра ў вёсцы летам, прыліпае ўсё к штыблетам,
Ранкам дранікі з амлетам, днём – і бульба, і катлеты,
На лузе пасем кароў, а на заўтра – рубка дроў,
Бражкай пахне із вакон, – значыць гоняць самагон.
Виталий Филипченко info@filip.by
|
Добрага часу сутак!
23 сакавіка 2019 года ў Мінску, у Палацы спорту, адбыўся канцэрт амерыканскага гурта «Manowar». Канцэрт праходзіў пад дэвізам “Final Battle”. Я быў з сябрамі. Палац спорту месціць 5000 чалавек. Зала была поўная. Прычым фанаты былі ўсіх узростаў, ад 15 да 60 гадоў.
Перад прадстаўленнем я купіў лонгсліў “Manowar” (майка з доўгім рукавом) за 50 беларускіх рублёў, мае сябры – майкі, якія каштавалі 40 рублёў.
Читать далее »Сябры!
Сёння ў мяне знамянальны дзень – я купіў квіток на канцэрт гурта “MetallicA”. Гэта адна з маіх найлюбых метал-банд. Усё жыццё марыў патрапіць на канцэрт гэтых амерыканцаў. З таго часу, як захварэў цяжкай музыкай у канцы 1980-ых.
І вось, мара на гарызонце… У гэтым годзе, у 2019-ым, у іх сусветнае турнэ… З мая па жнівень “Metallica” будзе выступаць у Еўропе. Адразу мы з братам планавалі ірвануць у Маскву. Канцэрт у гэтым горадзе прызначаны на 21 ліпеня. Але білеты там ужо раскуплены.
Читать далее »