“MetallicA” forever!

  Автор:
  Комментариев нет
  890
Квіток на канцэрт

Сябры!

Сёння ў мяне знамянальны дзень – я купіў квіток на канцэрт гурта “MetallicA”. Гэта адна з маіх найлюбых метал-банд. Усё жыццё марыў патрапіць на канцэрт гэтых амерыканцаў. З таго часу, як захварэў цяжкай музыкай у канцы 1980-ых.

І вось, мара на гарызонце… У гэтым годзе, у 2019-ым, у іх сусветнае турнэ… З мая па жнівень “Metallica” будзе выступаць у Еўропе. Адразу мы з братам планавалі ірвануць у Маскву. Канцэрт у гэтым горадзе прызначаны на 21 ліпеня. Але білеты там ужо раскуплены.

Потым паглядзелі ў бок Варшавы – і тут білеты прададзены. Тады мы вырашылі рушыць у горад Тарту, што ў Эстоніі. Тут “Металіка” запілуе 18 ліпеня.

Білеты каштуюць нядорага, – усяго толькі 70 еўра. Ёсць, вядома і даражэй, але гэта самы танны кошт для ўваходу на якое мае быць свята металу.

Канцэрт адбудзецца на ўзлётна-пасадачнай паласе былога ваеннага аэрадрома. На разагрэве згуляюць шведская “Ghost” і нарвежская “Bokassa”.

“Metallica” – a legend and an era!

Интересная статья? Поделитесь ею с другими!
Оставьте свой комментарий:

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *