Першая антыкаранавірусная дзясятачка ў 2020 годзе

  Автор:
  Комментариев нет
  1107
Фініш, 10 км

Усім прывітанне!

Першая дзясятачка (10 км) у 2020 годзе. Беглася лёгка. На вуліцы -2°C. Камфортнае надвор’е для бегу. Людзей на вуліцы мала. Народ імкнецца лішні раз не выходзіць на вуліцу, у сувязі з эпідэміяй каранавіруса. Вясновыя дні цешаць сонечнымі прамянямі. З гэтай нагоды прадстаўляю свой невялікі верш, напісаны яшчэ ў далёкім 1996 годзе.

“Вось толькі ўчора наступіла вясна, а ўжо на душы весяло,
Зноў кабет у Мінску стала спаўна, калі сонца крыху прыпякло,

Читать далее »

Вясновы сакавіцкі забег

  Автор:
  Комментариев нет
  927
Пасля прабежкі

На двары сакавік 2020 года. Па свеце блукае каранавірус. Знёс ужо тысячы жыццяў. У Беларусі нарэшце запахла вясной. Учора быў сапраўды першы цёплы дзень. Задумаўся сёння і прабегчыся, і на турніках павісець.

Таму, каб не моцна стаміцца, прабег усяго 3,4 км. Пасля чаго займаўся на школьнай спортпляцоўцы сілавымі практыкаваннямі. Зрабіў 5 падыходаў да перакладзіны, 5 падыходаў да бруссяў, 4 – на адцісканне, 4 – трэнажор для верхняга плечавага пояса. І ў канцы замацаваў комплексам практыкаванняў на прэс.

Читать далее »

Першая “дзясятачка” сёлета

  Автор:
  Комментариев нет
  1027
Photo

Фізкультпрывітанне!

Учора, 13 красавіка 2019 года, першы раз у гэтым годзе прабег 10 км. Спачатку не планаваў столькі бегчы, але надвор’е спрыяла, было не горача, любімая метал-музыка гучала ў вушах, настрой быў класны, і я паходу гонкі ўжо вырашыў пераадолець “дзесятачку”.

А вось мой маршрут і вынікі

Маршрут

Калі хочаш быць здаровым

  Автор:
  Комментариев нет
  1150
My photo

Фізкультпрывітанне!

Сёння ў Мінску выдатна – вясна, цеплыня…

Прабег 5,8 км і пайшоў на школьную спортпляцоўку. Упор на
сілавыя практыкаванні не стаў рабіць, і так стаміўся. Па адным падыходзе толькі зрабіў
да турніка, бруссяў і трэнажора. А ў асноўным, запампоўваў мышцы брушнога прэса.
Зрабіў 5 падыходаў – пад’ём ног да тулава і 5 падыходаў – тулава да ног.
Пасля лёгкай трухой пабег дадому.

Читать далее »

Ранішняя сакавіцкая прабежка

  Автор:
  Комментариев нет
  973
На спортплощадке

Вясна! Сонца! Прыгажосць!
Прыемна стала бегаць. Цёпла. Сёння прабег 6 км. Зайшоў на школьную спортпляцоўку і зрабіў тры падыходы на бруссях. Лепата…

Маршрут забега

Забег сапраўдных мужчын

  Автор:
  Комментариев нет
  1129
Running

Сябры, усім прывітанне!

23 лютага на постсавецкай прасторы традыцыйна адзначаецца, як свята – Дзень Савецкай Арміі і Ваенна-марскога флота. Але ў гэты дзень гэтак жа ў Мінску праводзіцца «Забег сапраўдных мужчын», – з голым тулавам. Усяго толькі дзве дыстанцыі: 1 км і 3 км.

Стартуюць толькі мужчыны. Жанчыны ўдзельнічаюць толькі ў якасці валанцёраў. Для ўдзелу ў гэтым мерапрыемстве неабходна мець распіску аб тым, што няма праблем са здароўем і рашэнне аб удзеле прынята свядома, без якога-небудзь прымусу, у стане поўнай дзеяздольнасці.

Читать далее »