На двары сакавік 2020 года. Па свеце блукае каранавірус. Знёс ужо тысячы жыццяў. У Беларусі нарэшце запахла вясной. Учора быў сапраўды першы цёплы дзень. Задумаўся сёння і прабегчыся, і на турніках павісець.
Таму, каб не моцна стаміцца, прабег усяго 3,4 км. Пасля чаго займаўся на школьнай спортпляцоўцы сілавымі практыкаваннямі. Зрабіў 5 падыходаў да перакладзіны, 5 падыходаў да бруссяў, 4 – на адцісканне, 4 – трэнажор для верхняга плечавага пояса. І ў канцы замацаваў комплексам практыкаванняў на прэс.
Усім моцнага здароўя!