Вяселле Фядоса і Светы

  Автор:
  5 комментариев
  1679
Вяселле ў вёсцы

У красавіку 1996 года, а дакладней 27-28 красавіка, адбылося вяселле Фядоса Ярошчанка і Светы Каржанеўскай, на якім я быў сведкай. Света – мая зямлячка з Брагінскага раёну, з вёскі Савічы. Раслі з ёй разам, хадзілі ў адзін клас.

Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе пераехалі ў вёску Кісцяні Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці. Тут таксама вучыліся ў адным класе і жылі на адной вуліцы па суседству.

Читать далее »

Вясна 1991 года… На ростанях… Працяг…

  Автор:
  Комментариев нет
  482
1991 год, выпускны клас

У мінулым артыкуле я пісаў, як скончыўшы школу ў 1991 годзе, я не ведаў куды мне паступаць, я не мог вызначыцца з якой прафесіяй звязаць сваё жыццё. Бацька мне казаў: “Ідзі паступай у фізкультурны!”.

Так, па ўсіх фізіялагічных параметрах, атрыманых у спадчыну ад бацькі, я больш падыходзіў для спартовай дзейнасці. Тым больш, што я з дзяцінства ганяў у футбол, гуляў у валейбол, баскетбол і настольны тэніс. Удзельнічаў у раённых і абласных спаборніцтвах па бегу і кросу.

Читать далее »

Вясна 1991 года… На ростанях…

  Автор:
  Комментариев нет
  705
На ганку школы

Скончыўшы школу ў 1991 годзе ў вёсцы Кісцяні Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці, адвучыўшыся 11 класаў, я задаўся пытаннем: “І што далей?”, “Куды ж паступаць?”. Цяпер гэта смешна, але тады я сапраўды не ведаў куды мне кінуцца.

Хаця, я ўсё сваё дзяцінства і юнацтва правёў з футбольным мячом на полі. Удзельнічаў у спаборніцтвах па футболе, бегу, кросе, настольным тэнісе, валейболе. Быў усебакова развітым спартовым маладым чалавекам. Усё маё дзіцячае жыццё было звязана са спортам і мой цягнік рухаўся толькі ў адным напрамку.

Читать далее »