Вяселле Фядоса і Светы

  Автор:
  5 комментариев
  556
Вяселле ў вёсцы

У красавіку 1996 года, а дакладней 27-28 красавіка, адбылося вяселле Фядоса Ярошчанка і Светы Каржанеўскай, на якім я быў сведкай. Света – мая зямлячка з Брагінскага раёну, з вёскі Савічы. Раслі з ёй разам, хадзілі ў адзін клас.

Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе пераехалі ў вёску Кісцяні Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці. Тут таксама вучыліся ў адным класе і жылі на адной вуліцы па суседству.

Фядос Ярошчанка – тутэйшы, з Рагачоўскага раёна, з вёскі Азярышча, дзе ў свой час жыў і тварыў выдатны беларускі пісьменнік Уладзімір Караткевіч. Ён напісаў пра гэтыя мясціны, пра Рагачоўшчыну, менавіта пра Азярышча, Кісцяні, Рагачоў такія творы, як: “Каласы пад сярпом тваім”, “Сівая легенда”, “Ладдзя Роспачы”.

Вяселле гулялі два дні. Дзеля гэтага быў пабудаваны будан. Надвор’е стаяла вясенняе, сонечнае. Смешна ўспамінаць як праходзіў абрад “выкупа нявесты”. Гэты звычай увогуле цікавы і смешны, дзе дружкі маладой загадваюць розныя заданні і загадкі сведку і ўсёй кампаніі з боку жаніха, пасля выконвання якіх дазваляюць зайсці ў хату і забраць маладую.

У вёсцы ў якасці ЗАГСа выступае сельскі савет. Тут і праходзіла цырымонія шлюба, дзе маладыя надзелі адзін аднаму на пальцы залатыя пярсцёнкі.

Пасля ЗАГСа маладыя паехалі ў Азярышча, дзе наведалі пахаваных сваякоў жаніха. Потым пілі гарэлку на прыродзе ў лясу. На прыроду з маладымі ў асноўным едзе моладзь, а пажылыя чакаюць каля хаты. Вось і на гэты раз, як толькі мы прыехалі, нас ужо сустракалі з хлебам-соллю бацькі жаніха і нявесты.

Пачалося само вяселле. Пілі, гаварылі тосты, віншавалі, плясалі, пелі песні. Было цікава і весела. Вясковыя вяселлі заўсёды пакідаюць незабыўныя уражанні на ўсё жыццё.

Вось спасылка на Youtube, дзе вы можаце і самі паглядзець як гэта адбывалася.

Интересная статья? Поделитесь ею с другими!
Оставьте свой комментарий:
5 комментариев

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *