Добрага часу сутак!
23 сакавіка 2019 года ў Мінску, у Палацы спорту, адбыўся канцэрт амерыканскага гурта «Manowar». Канцэрт праходзіў пад дэвізам “Final Battle”. Я быў з сябрамі. Палац спорту месціць 5000 чалавек. Зала была поўная. Прычым фанаты былі ўсіх узростаў, ад 15 да 60 гадоў.
Перад прадстаўленнем я купіў лонгсліў “Manowar” (майка з доўгім рукавом) за 50 беларускіх рублёў, мае сябры – майкі, якія каштавалі 40 рублёў.
Я браў з сабой лічбавы фотаапарат “Sony”. Фатаграфаваў і здымаў відэа. Аднойчы, падчас выступу, да мяне падышоў сек’юрыці з каманды «Manowar» і папярэдзіў, што здымка забаронена. На нейкі час я прыбраў фотык і здымаў на смартфон, але потым, калі ён сышоў, зноў выкарыстоўваў свой “Sony Alpha-6000”.
Было цікава назіраць, як да канца шоу прачнулася тая частка залы, дзе былі сядзячыя месцы. Людзі паўставалі з крэслаў і пачалі спяваць і махаць рукамі.
Таксама ўразіў веданнем рускай мовы бас-гітарыст Джо Дэ Майо. Ён на працягу хвілін пяці выдаў камбінаваны англа-рускі спіч пра Беларусь, Мінск і мясцовых фанатаў. Было крута!
Heavy Metal!