9 траўня 2020 года – знамянальная дата – 75 гадоў з Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Для нашых народаў, з постсавецкай прасторы, – гэта самае магутнае і вялікае свята.
Сёння мая мама напісала ў групе сваякоў у Вайберы: “Сёння я вырашыла не працаваць на агародзе, не сціраць. Бабуля Маша казала, што 75 гадоў таму людзі далі слова святкаваць гэты дзень, як самае святое і светлае свята”.
У гэты дзень я падняўся выспаўшымся. Паглядзеў у акно. Надвор’е цудоўнае, сонечнае. Вырашыў апрануць свой светлы гарнітур. Я яго так рэдка апранаю. Я падумаў, што менавіта ў гэты дзень, ён будзе дарэчы. 9 траўня – светлае свята, значыць і гарнітур павінен быць светлым.
Беларусь – адзіная з былых краін Савецкага Саюза, якая ў гэты дзень праводзіла Парад Перамогі. І гэта нягледзячы на пандэмію каранавіруса. Не буду судзіць добра гэта ці дрэнна. Прысутнічала 15000 чалавек. Не так шмат, як у звычайныя гады, але і не мала для горада, у якім многія людзі засталіся дома, пабаяўшыся ўдзельнічаць у масавым мерапрыемстве.
На трыбунах я бачыў людзей розных нацыянальнасцей. Асабліва ўразіла тое, што большасць людзей была без масак. Парад праходзіў у звычайным ключы – адразу прайшлі пешыя каробкі ваеннаслужачых, пасля – тэхніка, верталёты і самалёты. З ваеннай тэхнікі паказалі ўласныя распрацоўкі, такія як “Флейта”, “Кентаўр” і “Паланэз”.
Упершыню я ўбачыў жаночы парадны разлік Міністэрства Абароны. Выглядала прыгожа і элегантна. У мінулых гадах дзяўчыны, па-мойму, не ўдзельнічалі.
Маляўніча і магутна выступілі салдаты з роты ганаровай варты. Іх паказальны выступ заўсёды выдзяляецца асаблівым каларытам і падабаецца гледачам.
Завяршалі Парад Перамогі студэнты з універсітэта фізкультуры, якія выканалі танец флагаў і пранеслі 75-метровы флаг Рэспублікі Беларусь.
Пасля свята я сустрэў сваіх былых калег, з якімі служыў і пабалбатаў з імі.
На Нямізе, каля Палаца Спорту, я ўбачыў ветэрана, які сядзеў на лавачцы. Падышоў да яго і папрасіў з ім сфатаграфавацца. Дзякуй дзеду за Перамогу!
Пасля да мяне падышоў журналіст з казахскага тэлеканала “Хабар 24” і я даў яму інтэрв’ю пра Дзень Перамогі, Парад, каранавірус…
Тут вы можаце паглядзець відэа Парада Перамогі ў Мінску 9 траўня 2020 года ==>
Прыбыўшы дадому, мы з жонкай адзначылі свята і я ўзяў у рукі гітару.
З Днём Перамогі!!! Ура! Ура! Ура!