Усім прывітанне!
Воляю лёсу я апынуўся ў Афрыцы, у Зімбабвэ. Краіна прыгожая, людзі добразычлівыя. Ёсць багатыя і бедныя. У асноўным – бедната. Клімат тут шыкоўны. Не горача.

На вуліцах брудна, не прыбіраюць, як у нас у Беларусі. Вельмі часта адключаюць электрычнасць. Мясцовыя звязваюць гэта з тым, што не было добрых дажджоў і гідраэлектрастанцыя не можа працаваць на поўную магутнасць.

Вялікая праблема тут – паліва. На запраўках чэргі. Справа ў тым, што ў Зімбабвэ паліва не вырабляюць, а імпартуюць з Мазамбіка. Вельмі высокі ўзровень беспрацоўя ў краіне.

Мясцовая валюта – бонд – абясцэньваецца гэтак жа вельмі хутка. Цяпер неафіцыйны курс бонда да даляра – 1:7

Здзівіўся з таго, што вада тут мяккая, не цвёрдая, як у нас. І таму даводзіцца папрацаваць, каб змыць намыленае

Людзі, як я ўжо сказаў, добрыя і спакойныя. Нікуды не спяшаюцца. У іх усё – “tomorrow”. Што не папрасі зрабіць. Яны ўсё адкладваюць на заўтра.
Да сувязі…




