Rock-party ў Гродна

  Автор:
  Комментариев нет
  931
Наша кампанія

Апошнія выходныя дні красавіка 2019 года выдаліся для мяне вельмі насычанымі і цікавымі. 26 красавіка – Дзень нараджэння майго роднага брата Аляксандра. Ён задумаў яго адсвяткаваць шыкоўна: адзначыць на прыродзе, запрасіць больш за 40 гасцей і некалькіх музыкантаў.

У суботу 27 красавіка а 14:30 усё гэта і пачалося. Як пазней аказалася, што гэта была сапраўдная Rock-party. Гулянка праходзіла ў маляўнічым месцы, у мястэчку «Каробчыцы», за горадам, на беразе возера.

Размінка перад сталом

Пасля некалькіх чарак гітару ўзяў Сярога “Космас” і выканаў “Самый лучший день”. Потым ужо я праспяваў песні: «День рождения» і «Полька беларуская».

Затым зноў за стол, зноў чарка, зноў “бухашка”. Саша ўзяў мікрафон і прадставіў усіх гасцей, так бы мовіць, пазнаёміў усіх нас. Бо не ўсе адзін аднаго ведалі. Калі выйшлі на танцпляцоўку, заспяваў ужо Дзіма Пінькоўскі. Ён праспяваў кампазіцыю Раждзена Анусі «Знаешь». Гэта было нешта. Гэта было крута!

Я, брат і Дзіма Пінькоўскі

Канешне ж галоўным героем нашай рок-вечарынкі быў мой брат. Яго віншавалі, яму спявалі, яго пампавалі на руках…

Віншуем Сашку

Галоўным музыкам у гэты дзень быў Сярога “Космас”. Ён граў на электрагітары і лабаў самыя крутыя песні часоў СССР, сучасныя песні і пераважна рокава-металовыя.

Быў яшчэ адзін гітарыст на сцэне – Валік, але ён толькі падыгрываў, тварыў сола на гітары.
Нечаканым сюрпрызам для ўсіх стала з’яўленне на свяце папулярнага гродзенскага вядучага радыё і карпаратываў Вадзіма Вінаградава. Гэты прыемны падарунак мужу паднесла жонка Света. Вядучы быў нядрэнны і выдатна павесяліў публіку.

Феерверк

Пілі, спявалі, таньчылі дапазна. Было класна і весяла, з’яжджаць ніхто не жадаў. Але ў адзінаццатай гадзіне вечара скончылася наша выдатная Рок-вечарынка.

А вось вам і спасылачка на YouTube, дзе вы можаце паглядзець відэа, як мы крута пагулялі…

Интересная статья? Поделитесь ею с другими!
Оставьте свой комментарий:

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *