Першая “дзясятачка” сёлета

  Автор:
  Комментариев нет
  1025

Фізкультпрывітанне!

Учора, 13 красавіка 2019 года, першы раз у гэтым годзе прабег 10 км. Спачатку не планаваў столькі бегчы, але надвор’е спрыяла, было не горача, любімая метал-музыка гучала ў вушах, настрой быў класны, і я паходу гонкі ўжо вырашыў пераадолець “дзесятачку”.

А вось мой маршрут і вынікі

Маршрут

Калі хочаш быць здаровым

  Автор:
  Комментариев нет
  1147

Фізкультпрывітанне!

Сёння ў Мінску выдатна – вясна, цеплыня…

Прабег 5,8 км і пайшоў на школьную спортпляцоўку. Упор на
сілавыя практыкаванні не стаў рабіць, і так стаміўся. Па адным падыходзе толькі зрабіў
да турніка, бруссяў і трэнажора. А ў асноўным, запампоўваў мышцы брушнога прэса.
Зрабіў 5 падыходаў – пад’ём ног да тулава і 5 падыходаў – тулава да ног.
Пасля лёгкай трухой пабег дадому.

Читать далее »

“Manowar” у Мінску

  Автор:
  Комментариев нет
  1128

 Добрага часу сутак!

23 сакавіка 2019 года ў Мінску, у Палацы спорту, адбыўся канцэрт амерыканскага гурта «Manowar». Канцэрт праходзіў пад дэвізам “Final Battle”. Я быў з сябрамі. Палац спорту месціць 5000 чалавек. Зала была поўная. Прычым фанаты былі ўсіх узростаў, ад 15 да 60 гадоў.

Перад прадстаўленнем я купіў лонгсліў “Manowar” (майка з доўгім рукавом) за 50 беларускіх рублёў, мае сябры – майкі, якія каштавалі 40 рублёў.

Читать далее »

Ранішняя сакавіцкая прабежка

  Автор:
  Комментариев нет
  972

Вясна! Сонца! Прыгажосць!
Прыемна стала бегаць. Цёпла. Сёння прабег 6 км. Зайшоў на школьную спортпляцоўку і зрабіў тры падыходы на бруссях. Лепата…

Маршрут забега

Забег сапраўдных мужчын

  Автор:
  Комментариев нет
  1127

Сябры, усім прывітанне!

23 лютага на постсавецкай прасторы традыцыйна адзначаецца, як свята – Дзень Савецкай Арміі і Ваенна-марскога флота. Але ў гэты дзень гэтак жа ў Мінску праводзіцца «Забег сапраўдных мужчын», – з голым тулавам. Усяго толькі дзве дыстанцыі: 1 км і 3 км.

Стартуюць толькі мужчыны. Жанчыны ўдзельнічаюць толькі ў якасці валанцёраў. Для ўдзелу ў гэтым мерапрыемстве неабходна мець распіску аб тым, што няма праблем са здароўем і рашэнне аб удзеле прынята свядома, без якога-небудзь прымусу, у стане поўнай дзеяздольнасці.

Читать далее »

“MetallicA” forever!

  Автор:
  Комментариев нет
  1051

Сябры!

Сёння ў мяне знамянальны дзень – я купіў квіток на канцэрт гурта “MetallicA”. Гэта адна з маіх найлюбых метал-банд. Усё жыццё марыў патрапіць на канцэрт гэтых амерыканцаў. З таго часу, як захварэў цяжкай музыкай у канцы 1980-ых.

І вось, мара на гарызонце… У гэтым годзе, у 2019-ым, у іх сусветнае турнэ… З мая па жнівень “Metallica” будзе выступаць у Еўропе. Адразу мы з братам планавалі ірвануць у Маскву. Канцэрт у гэтым горадзе прызначаны на 21 ліпеня. Але білеты там ужо раскуплены.

Читать далее »

Вадохрышча 2019

  Автор:
  Комментариев нет
  922

19 студзеня ў 2019 годзе выдалася на суботу. Я з сябрамі ездзіў у вёску Лысая гара, што, прыкладна, за 30 км ад Мінска. Акуналіся ў палонку. Надвор’е стаяла выдатнае, усяго толькі каля -5 градусаў марозу.

Умовы былі нармальныя. Салдаты паставілі намёт для перапранання, у якой знаходзілася “печка-буржуйка”. Унутры было цёпла. Яны ж частавалі юшкай і гарбатай.

Калі мы збіраліся з’яжджаць, убачылі Сашу Глеба, – вядомага беларускага футбаліста, які гуляў у ангельскім “Арсенале” і іспанскай “Барселоне”. Цяпер ён гуляе за “БАТЭ”. Сфатаграфаваліся з ім.

Читать далее »

З Новым 2019 годам!

  Автор:
  Комментариев нет
  811

Сябры, усім прывітанне!

Вось і надыходзіць новы 2019 год…
Я жадаю ўсім у Новым годзе моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, мэтанакіраванасці і кахання.

Я сёння начаваў з гумавай жанчынаю

  Автор:
  Комментариев нет
  994

Улетку 2018 года быў у вёсцы Кісцяні ў маці. Надвор’е стаяла шыкоўнае… Хадзіў на рыбалку, купаўся ў Дняпры, а таксама пад вішняй, пад настрой, спяваў песні.

Нарынула неяк на мяне і я забацаў вось такую ​​кавер-версію на песню “Снягіры” Трафіма.

Песня “Рушнікі”

  Автор:
  Комментариев нет
  995

Сёння вырашыў на кухні “залабаць” песню “Рушнікі”, якую выконвалі легендарныя “Песняры”. Здаецца нядрэнна атрымалася.

Як думаеце?